Да чаго давёў бязвіз, або Неверагодныя прыгоды замежнікаў у Беларусі


Латвійка стала гусарам, а італьянскі скалалаз скараў… валуны. Улетку на «Белсат» вяртаецца праграма «Welcome ў Беларусь». Прэм’ера ўжо ў нядзелю, 9 чэрвеня.

У забаўных рэпартажах мы паказваем, як замежнікі адкрываюць для сябе Беларусь, а беларусы – замежнікаў.

Юлія з Рыгі. Фота аўтараў «Welcome ў Belarus»

«У новым сезоне герой кожнага выдання не проста шукае прыгодаў, а мае канкрэтную мэту, якую хоча дасягнуць у Беларусі. І нярэдка яна становіцца для яго або яе сапраўдным чэленджам», – інтрыгуюць аўтары «Welcome ў Беларусь», беларускія рэжысёры-дакументалісты Кацярына Маркавец і Максім Швед.

Сімвалічна новы сезон адкрывае выданне з удзелам Боба Экгарта, прафесара з штату Агаё (ЗША). Гэта той самы амерыканец, з якога летась і пачаліся здымкі «Welcome ў Беларусь». Тады ён выкладаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і жыў у Менску. А ў вольны час аб’ездзіў усю краіну. Перад відэакамерай «Белсату» ён не толькі саджаў памідоры і каштаваў самагон, але і зрабіў прапанову рукі і сэрца!

Боб Экгарт. Фота аўтараў «Welcome ў Belarus»

Сёлета Боб вырашыў абавязкова вярнуцца ў Беларусь. Навошта? Глядзіце ў першым выданні – ужо ў нядзелю, 9 чэрвеня, а 20:35 па тэлевізары або онлайн, а пасля эфіру – у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Hавiны
Што паглядзець на «Белсаце» летам
2019.06.03 12:30

Інга Астраўцова, belsat.eu

Стужка навінаў