Стала вядома, хто ўвойдзе ў склад кабінету міністраў Украіны


Вярхоўная Рада Украіны прызначыла 35-гадовага Аляксея Ганчарука прэм’ер-міністрам Украіны. Ягоную кандыдатуру на гэтую пасаду раней прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

За кандыдатуру Ганчарука прагаласавалі 290 народных дэпутатаў, паведамляе УНІАН.

Аляксей Ганчарук.
Фота: Forum, Reuters

35-гадовы Аляксей Ганчарук з траўня 2019 года займаў пасаду намесніка кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны. Юрыст па адукацыі. У 2014-м стаў першым нумарам у спісе кандыдатаў ад партыі «Сілы людзей», якая на парламенцкіх выбарах набрала 0,11%. Да свайго прызначэння ў Офіс прэзідэнта Ганчарук паспеў папрацаваць пазаштатным дарадцам экс-міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Ігара Шаўчэнкі. Пасля адстаўкі міністра Ганчарук сышоў у дарадцы першага віцэ-прэм’ер-міністра эканамічнага развіцця і гандлю Сцяпана Кубіва.

Паводле выдання LB.ua, у новы ўрад таксама павінны ўвайсці:

  • Дзмітрый Кулеба – віцэ-прэм’ер Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі;
  • Міхаіл Фёдараў – віцэ-прэмʼер Украіны – міністра лічбавай трансфармацыі;
  • Цімафей Мілаванаў – міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі;
  • Аксана Маркарова – міністарка фінансаў Украіны;
  • Аляксей Оржэль – міністр энергетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Украіны;
  • Уладзіслаў Крыклій – міністр інфраструктуры Украіны;
  • Алёна Бабак – міністарка развіцця грамады і тэрыторый Украіны;
  • Ганна Навасад – міністарка адукацыі і навукі Украіны;
  • Зоряна Скалецкая (Чарненка) – міністарка аховы здароўя Украіны;
  • Уладзімір Барадзянскі – міністр культуры, моладзі і спорту Украіны;
  • Юлія Сакалоўская – міністарка сацыяльнай палітыкі Украіны;
  • Арсен Авакаў – міністр унутраных справаў Украіны;
  • Аксана Каляда – міністарка па справах ветэранаў, часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асобаў Украіны;
  • Дзмітрый Дубілет – міністр Кабінета міністраў Украіны;
  • Вадзім Прыстайка – міністр замежных справаў;
  • Андрэй Загараднюк – міністр абароны.

Акрамя таго, Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду кандыдатуру Івана Баканава на пасаду кіраўніком Службы бяспекі Украіны, а Руслана Рабашапка на пасаду Генеральнага пракурора.

Ганчарук (прэм’ер), Рябашапка (генпракурор) і Прыстайка (кіраўнік МЗС) працавалі намеснікамі кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны.

Баканаў – намеснік старшыні СБУ. Загараднюк – дарадца Зяленскага і сябра назіральнай рады «Украбаранпраму».

Арсен Авакаў займае пасаду кіраўніка МУС з 2014 года. Аксана Маркарава ўзначаліла міністэрства фінансаў ў 2018 годзе. Толькі гэтыя два міністра захаваюць свае пасады пасля сыходу Пятра Парашэнкі.

Hавiны
Вярхоўную Раду Украіны ўзначаліў спікер штабу Зяленскага
2019.08.29 16:35

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў