Вярхоўную Раду Украіны ўзначаліў спікер штабу Зяленскага


Кіраўнік прэзідэнцкай партыі «Слуга народу» Дзмітрый Разумкоў абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. На першым паседжанні новай ВР за яго аддалі голас 382 з 419 зарэгістраваных народных дэпутатаў. Пра гэта паведамляе УНІАН.

«Менавіта на IX скліканне пакладзена гістарычная місія – аднавіць давер да дзяржаўных інстытутаў Украіны, запусціць заканадаўчы механізм імклівага эканамічнага росту, ачысціць уладу ад карупцыйных практык і кумаўства, якога, на жаль, да гэтага часу шмат у нашай краіне», – сказаў Разумков.

Разумкоў заявіў пра неабходнасць прыняць механізм адклікання дэпутатаў, скасаваць дэпутацкую недатыкальнасць, прыняць закон аб імпічменце. Новы спікер ВР падкрэсліў неабходнасць вяртання адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне для дзяржаўных служачых, дэпутатаў і чыноўнікаў. «Гэта трэба будзе абавязкова зрабіць. І я ўпэўнены, што дэпутаты ў гэтай зале гэта зробяць у бліжэйшы час», – сказаў ён.

  • 35-гадовы Дзмітрый Разумкоў – палітычны кансультант, спікер выбарчага штабу Уладзіміра Зяленскага падчас прэзідэнцкай кампаніі. Прадстаўляў кандыдата і ягоную праграму ў СМІ. Кіраўнік прэзідэнцкай партыі «Слуга народу».
  • Пачынаў сваю палітычную карʼеру Разумкоў у Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча, але ў 2010 годзе сышоў адтуль. Потым кіраваў уласнай кансалтынгавай кампаніяй.
Аб’ектыў
За 100 дзён на пасадзе Зяленскі не адказаў ні на адное важнае пытанне
2019.08.27 21:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў