Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) вызначыўся з месцам правядзення юніёрскага чэмпіянату свету па біятлоне – 2017.
Планавалася, што ён адбудзецца ў расейскім Остраве, але пасля антыдопінгавага дакладу прафесара Рычарда Макларэна Расею пазбавілі права на правядзенне юніёрскага чэмпіянату, як і 8-га этапу дарослага Кубку свету ў Цюмені.
Сёння Міжнародны саюз біятланістаў абвесціў, што юніёрскі ЧС-2017 пройдзе ў славацкім Осрблье з 22 па 28 лютага. Беларускія Раўбічы таксама разглядаліся, як імавернае месца правядзення юніёрскага чэмпіянату.
Месца правядзення 8-га этапу Кубку свету, які меўся прайсці ў Цюмені з 9 па 12 сакавіка, пакуль яшчэ невядомае.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu