Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA заклікала адхіліць расейскую зборную ад Алімпіяды ў Рыа


Фота Shutterstock

Афіцыйны прадстаўнік сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Бэн Нікалс заявіў, што яны заклікаюць адхіліць ад усіх міжнародных спаборніцтваў расейскіх спартсменаў. Раней ад Алімпіяды ў Рыа былі адхіленыя толькі легкаатлеты. МАК адмаўляўся адхіляць расейскую зборную цалкам, аднак новы даклад можа змяніць гэтае рашэнне.

WADA прызнала сапраўднай інфармацыю былога кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў пра тое, што маскоўская антыдопінгавая лабараторыя пакрывала спартсменаў, якія ўжывалі забароненыя прэпараты.

Па версіі незалежнай камісіі, Мінспорту маніпулявала вынікамі аналізаў спартсменаў на Алімпійскіх гульняў у Сочы ў 2014 годзе, а з падменай слоікаў з мачой са слядамі допінгу на «чыстыя» асобнікі ведамству дапамагала ФСБ.

Гэткія высновы ўтрымлівае даклад Сусветнай антыдопінгавай арганізацыі.

«Чыстыя» узоры мачы прывозілі ў Сочы з Масквы. Там яны захоўваліся ў лядоўні ў будынку ФСБ, які знаходзіцца каля сочынскай лабараторыі. Адказным за каардынацыю спецслужбаў і супрацоўнікаў антыдопінгавай лабараторыі ў дакладзе называецца Ірына Радзівонава – кіраўнік Упраўлення медычных і навукова-даследчых праграм Алімпійскага камітэту Расеі.

У дакладзе гаворыцца, што працэс падмены допінг-пробаў ужо апісалі ў газеце The New York Times. Былы кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі Рыгор Родчанкаў перадаваў банкі з «чыстай» мачой праз «мышыную нару» у сочынскай лабараторыі за тэрыторыю ахоўнага перыметра. Там банкі забіраў афіцэр ФСБ Яўген Блахін. Ён жа забіраў з лядоўні ФСБ «чыстыя» слоікі і перадаваў іх праз адтуліну ў сцяне Родчанкаву.

Пасля публікацыі дакладу, Пуцін паручыў адхіліць ад пасад службоўцаў, якія былі датычныя да парушэнняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве расейскага кіраўніка, апублікаванай на сайце Крамля. Імёны чыноўнікаў ён не назваў.

Летнія Гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня.

ДР belsat.eu паводле tvrain.ru

Глядзі таксама
Каментары