Спыняць буйныя пастаўкі, а не лавіць наркаманаў. Міліцыя будзе працаваць па-новаму


Юрый Караеў узначаліў МУС Беларусі летам 2019 года.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры тэлеканалу АНТ распавёў, што ён лічыць галоўным паказнікам добрай працы міліцыі.

Зараз дапрацоўваецца інструкцыя, якая прадугледжвае бальную адзнаку службовай дзейнасці на падставе сур’ёзнасці спыненых правапарушэнняў. Міністр адзначыў, што яго не хвалюе колькасць адміністрацыйна затрыманых пешаходаў, якія «не так перайшлі дарогу».

Аб’ектыў
9 і 10 гадоў зняволення для няпоўнагадовых. Тры новыя прысуды па наркатычным артыкуле 328
2019.08.13 22:00

«Мяне хвалюе першае: адсутнасць скаргаў на вас, што хтосьці паводзіў сябе груба, нетактоўна», – сказаў ён.

Напрыклад, у змаганні з наркотыкамі балы мусяць налічвацца таму, «хто ўзяў буйную партыю (з яе вагой або коштам вызначымся), а не некалькі наркаманаў, якія самі для сябе набылі». Паводле Караева, міліцыянты павінны ганяцца «не за дробнымі збытчыкамі, а за тымі, хто пастаўляе, каб перакрыць гэтую трубу ў самым яе шырокім месцы».

Hавiны
У адміністрацыі Лукашэнкі дапусцілі магчымасць памілавання асуджаных паводле артыкулу 328
2019.11.27 13:42

Міністр падкрэсліў, што трэба дакладна падзяляць тых, хто стварае наркалабараторыі ды прывозіць наркотыкі ў краіну ад тых, хто аднойчы спатыкнуўся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў