У адміністрацыі Лукашэнкі дапусцілі магчымасць памілавання асуджаных паводле артыкулу 328


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч заявіў у інтэрв’ю БелТА, што памілаванне асуджаных паводле наркатычных артыкулаў магчыма. Адным з крытэраў у гэтым пытанні стане гатовасць сваякоў узяць на сябе адказнасць за гэтых людзей.

«Зыходзячы з прынцыпу справядлівасці прэзідэнт даручыў паглядзець, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Магчыма, людзі ўжо ўсвядомілі, зразумелі, што яны спатыкнуліся. Калі яны сталі на шлях выпраўлення, магчыма і ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але пры пэўных умовах: калі гэтыя людзі сапраўды стануць на шлях выпраўлення, возьмуць на сябе абавязкі ўладкавацца на працу або паступіць на вучобу», – распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

З ягоных словаў, таксама магчымае памілаванне тых, хто «выпадкова спатыкнуўся». Аднак тут будзе індывідуальны падыход.

«Калі сваякі возьмуць на сябе адказнасць за гэтых людзей, то гэта будзе адзін з крытэраў, па якім будзе прымацца індывідуальнае рашэнне аб памілаванні, – растлумачыў Міцкевіч. – Калі яны не скарыстаюцца гэтым шанцам і зноў возьмуцца за сваё, то, вядома, адказнасць будзе вельмі суровая».

Hавiны
Лукашэнка пра «Маці-328»: Ім трэба параіць своечасова займацца сваймі дзецьмі
2019.10.29 13:51
  • У снежні 2014 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў так званы «антынаркатычны дэкрэт», які прадугледжвае больш жорсткае пакаранне за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Улады сцвярджаюць, што дзякуючы дэкрэту Лукашэнкі ў Беларусі стала менш злачынстваў, звязаных з незаконным зваротам наркотыкаў.
  • Між тым сваякі асуджаных і эксперты лічаць, што адбываецца паказальная барацьба з наркотыкамі, але пад ударам апынуліся не наркагандляры, а пераважна тыя, хто ўжываў лёгкія наркотыкі ў малых дозах.
  • Маці асуджаных па «наркатычных» артыкулах дамагаюцца зніжэння тэрмінаў пакарання і пераразгляду справаў.
  • Напрыканцы кастрычніку 2019 года на нарадзе па барацьбе з наркотыкамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што судзейскі корпус трэба зарыентаваць на больш гнуткае ўжыванне пакаранняў за наркатычныя злачынствы. Таксама Лукашэнка заявіў, што прапановы і просьбы бацькоў асуджаных паводле наркатычных артыкулаў варта вывучаць, але ім самім трэба было «своечасова займацца сваймі дзецьмі».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў