Пластыкавыя шчыткі могуць абараніць ад COVID-19 лепш, чымся медычныя маскі, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Амерыканскай медычнай асацыяцыі (JAMA).
Аўтары даследавання «Moving Personal Protective Equipment Into the Community» прааналізавалі, які сродак індывідуальнай абароны лепш блакуе паветрана-кропельную перадачу віруса.
Заразіцца SARS-CoV-2 можна тыповымі для рэпіраторных вірусаў шляхамі. Напрыклад, калі вірус трапіць у нос, вочы ці рот.
З даследавання вынікае, што пластыкавыя шчыткі могуць затрымаць да 92 % вірусных часціц, але пры ўмове наяўнасці рэкамендаванай бяспечнай адлегласці ў два метры.
Галоўны мінус масак, паводле адмыслоўцаў, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, – кароткі тэрмін эфектыўнага выкарыстання.
Навукоўцы адзначаюць, што выкарыстанне пластыкавых экранаў дапаможа стрымаць распаўсюджванне COVID-19, і ацанілі іх эфектыўнасць у дыяпазоне ад 68 да 96 %.
ЮВ belsat.eu