Спікер парламента Грузіі сышоў у адстаўку – гэтага патрабавалі пратэстоўцы


Старшыня парламента Грузіі Іраклій Кабахідзэ падаў у адстаўку. Адстаўкі спікера патрабавалі пратэстоўцы, якія сабраліся ўчора кала будынку парламенту. Пра гэта паведамляе тэлекампанія imedinews.

Гэтае рашэнне было прынята на пасяджэнні палітычнай рады кіроўнай партыі «Грузінская мара». Згодна з рэгламентам, у выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў кіраўніка парламента яго абавязкі выконвае першы віцэ-спікер.

Нагадаем, учора ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаў, якія сабраліся перад будынкам парламента, прарвалі паліцэйскае ачапленне, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставелі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты. Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, што праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі лічаць агрэсарам і акупантам.

Учора Кабахідзэ назваў «несур’ёзнымі» вылучаныя апазіцыяй патрабаванні аб сваёй адстаўцы. Сам спікер 20 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Азербайджане.

Крэмль назваў падзеі ў Тбілісі «русафобскай правакацыяй»

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары