Сотні сваякоў прыйшлі пад Акрэсціна. На даху будынку – снайперы

Сваякі спрабуюць даведацца, дзе знаходзяцца іхныя блізкія людзі. Відавочцы кажуць, што з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў даносяцца крыкі.

Снайперы на даху ЦІП на вул Акрэсціна ў Менску.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Сёння, 12 жніўня, сотні сваякоў затрыманых людзей прыйшлі пад менскі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яны спрабуюць даведацца, дзе іхныя блізкія. Побач з будынкам – АМАП і аўтазакі. На даху – снайперы. Відавочцы кажуць, што чуюць крыкі. Імаверна, затрыманых збіваюць.

Журналістам «Белсату» распавялі, што ў камерах на ЦІП сядзіць па 60 чалавек. Тыя, хто патрапіў туды да выбараў, доўга не атрымоўвалі ежы і нават туалетнай паперы.

На Архэсціна людзі спрабуюць даведацца, дзе іх затрыманыя сваякі і сябры. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Belsat.eu
На Акрэсціна людзі спрабуюць даведацца, дзе іх затрыманыя сваякі і сябры. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 г.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся 9 жніўня і цягнуцца па сёння. Яны вылучаюцца сваёй брутальнасцю: сілавікі жорстка збіваюць дэманстрантаў, выкарыстоўваюць газ, шумавыя гранат, гумовыя кулі і нават агнястрэльную зброю.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў