Снег, мокры снег з дажджом і галалёдзіца – сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльнае надвор'е ў суботу


Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны 22 снежня чакаецца снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом. Месцамі моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, па паўднёвым захадзе парывісты. Максімальная тэмпература паветра -2 + 3, па Берасцейшчыне да + 5.

У Менску: часам снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў больш за 90 %). Слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай 0 – 1, днём каля 0, вечарам 0 +1.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў