СМІ: Візіт Лукашэнкі ў Латвію адкладзены на нявызначаны тэрмін


Латвійскія СМІ паведамляюць, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу, які нібыта планаваўся на травень, перанесены на нявызначаны тэрмін.

Выданне bb.lv высоўвае некалькі версіяў адмены візіту. СМІ мяркуе, што гэта можа быць звязана як з пагаршэннем стасункаў афіцыйнага Менску з Масквой, гэтак і з тым, што пасля бліжэйшых выбараў у Сейм у Латвіі, хутчэй за ўсё, зменіцца ўлада.

Пра тое, што латвійскія выбары ўносяць карэктывы ў планы сказаў у эфіры латвійскага тэлеканалу TV3 і кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

«Пытанне, вядома, таксама ў тым, што адбываецца з нашымі ўласнымі выбарамі, якія пройдуць у канцы траўня і чэрвені. Таму я не магу сказаць, калі гэты візіт можа адбыцца, але запрашэнне сапраўды ёсць», – заявіў міністр.

  • Пра падрыхтоўку візіту Лукашэнкі ў Латвію 19 ліпеня 2018 года заявіў міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевічс. У сваю чаргу кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей тады адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены ў такім візіце, але «візіт дзеля візіту не самамэта».
  • Пра магчымы візіт Лукашэнкі ў Рыгу кажуць ужо даўно. Яшчэ ў 2017 годзе амбасадар Латвіі ў Беларусі Марцін Вірціс заявіў, што Аляксандр Лукашэнка двойчы атрымаў запрашэнне наведаць Латвію. Летась у лютым дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрэй Пілдеговіч паведаміў журналістам, што Лукашэнку запрасілі ў Рыгу, дзе ў чэрвені пройдзе нарада па ядравай бяспецы. Але Лукашэнкі дагэтуль Латвію не наведаў.

Літва ці Латвія: каго шантажуе Лукашэнка?

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары