«Слуга народа» атрымлівае манаполію ў Вярхоўнай Радзе


 

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 50,24% электронных пратаколаў акруговых выбарчых камісій па шматмандатнай акрузе падчас пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду, паведамляе ЦВК. Партыя «Слуга народа» стварае манапольную большасць.

Графіка: pravda.com.ua

Паводле вынікаў падліку галасоў, партыя «Слуга народа» набыла 42,44 %, з мажарытаршчыкамі гэта большасць з 247 месцаў у парламенце (большасць – 227 галасоў).

«Апазіцыйная платформа – За жыццё» – 12,87%, 43 месцы

«Еўрапейская салідарнасць» – 8,65%, 27 месцаў

«Бацькіўшчына» – 8,02%, 25 месцаў

«Голас» – 6,39%, 20 месцаў

Іншыя партыі не пераадольваюць 5% бар’ер. Аналагічныя вынікі былі апублікаваныя ўчора ў некалькіх экзіт полах. Аднак галасы ў мажарытарных акругах істотна ўзмацнілі пазіцыі партыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

У выніку лідар партыі «Слуга народа» Дзмітрый Разумкоў ужо заявіў, што фармаваць кааліцыю не мае сэнсу, мяркуючы па выніках.

«Але калі казаць пра кааліцыю, то, магчыма, гэта не абавязкова, бо мы ўсё яшчэ бачым даволі добрыя вынікі, і мы яшчэ не ў поўнай меры бачым вынікі нашых калегаў і праціўнікаў у Вярхоўнай Радзе», – сказаў Разумкоў.

Hавiны
Кожны дзясяты ўкраінец у Беларусі прагаласаваў за Шарыя
2019.07.22 10:26

ОК/МГ belsat.eu

 

Стужка навінаў