Кожны дзясяты ўкраінец у Беларусі прагаласаваў за Шарыя


На выбарах Вярхоўнай Рады грамадзяне Украіны, якія жывуць у Беларусі, аддалі большасць сваіх галасоў, ці 39,97 %, за партыю «Слуга народу» дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, якая агулам набрала 42,35 %. Пра гэта сведчаць звесткі ўкраінскага ЦВК.

ВІДЭА
Выбары ва Украіне: «Слуга народу» набірае больш за 42 %
2019.07.22 09:50

Агулам жа сімпатыі беларускіх украінцаў адрозніваліся ад агульнанацыянальных. Гэтак, на другім месцы апынулася «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнкі з 17,2 % (агулам па Украіне – 8,7%), а на трэцім «Партыя Шарыя» аднайменнага адыёзнага прарасейскага журналіста Анатоля Шарыя з 10,84 % (агулам – 2,28 %).

У топ-5 таксама ўвайшлі яшчэ адна прарасейская партыя «Апазіцыйная платформа – За жыццё» (8,94 % супраць 12,8 % агулам) і праеўрапейская партыя «Голас» (8,94 % супраць 6,43 % агулам).

За мяжой першае месца заваявала «Еўрапейская салідарнасць» (29,55 %), на другім месцы «Слуга народу» (28,13 %), на трэцім – «Голас» (19,67%), на чацвёртым – «Партыя Шарыя» (4,41 %), а на пятым – нацыяналістычная «Свабода» (4,25 %).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў