Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэту завершана расследаванне крымінальнай справы аб падвойным забойстве ў школе ў Стоўбцах. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
«Падлетак нанёс настаўніцы нажом не менш двух удараў. Выбегшы з кабінета, ён прычыніў нажавыя раненні двум аднакласнікам, якія спрабавалі спыніць яго супрацьпраўныя дзеянні. Затым ён зайшоў у іншы кабінет і нанёс удары нажом вучню 11-класа. Выйшаўшы ў калідор, ён пагражаў нажом намесніку дырэктара і настаўніку біялогіі, потым спусціўся ў вестыбюль і пагражаў нажом аднакласніцы, а таксама падрапаў ім (нажом – заўв. belsat.eu) ёй шыю. Пасля схаваўся з месца здарэння», – паведаміла прэс-служба СК.
Следчымі высунута абвінавачанне 16-гадоваму школьніку ў здзяйсненні наступных злачынстваў:
Сваю віну падлетак прызнаў часткова. Абвінавачаны застаецца пад вартаю.
Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падлетак «быў здольны ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі». Пра матывы падлетка ў СК нічога не кажуць.
У СК адзначылі, што падчас расследавання сталі вядомы і іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці падлетка. Паводле следства, «абвінавачаны, кіруючыся хуліганскімі матывамі, незадоўга да здзяйснення забойства нанёс удар малатком свайму аднакласніку, прычыніўшы яму ранку».
ІІ belsat.eu