Следчы камітэт: матыў злачынства звязаны з унутрысямейнымі адносінамі


Следчыя працягваюць высвятляць абставіны здарэння, якое ўчора адбылося ў Заслаўі, дзе мужчына ў аддзяленні аднаго з банкаў узяў у закладнікі сваю дачку.

Адмыслоўцы праводзяць агляд месца здарэння, дапытваюць сведкаў і ўсіх задзейнічаных асобаў. Таксама следчыя вывучаюць канфіскаваныя запісы з камераў відэаназірання.

«Меркаваны матыў здзейсненага злачынства звязаны з унутрысямейнымі адносінамі», – кажуць у Следчым камітэце.

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа паводле п. 3 ч. 2 арт. 291. Прызначаны шэраг экспертызаў, у тым ліку судова-медычная ў дачыненні да пацярпелай, пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да нападніка, генатыпаскапічная, біёлага-генетычныя, а таксама даследуецца зброя, якую ўжываў злачынца.

Нагадаем, што 18 ліпеня ў Заслаўі адбыўся напад на філію банку. 45-гадовы мужчына, узброены нажом, узяў у закладніцы сваю 23-гадовую дачку. Аперацыю па выратаванні закладніцы ўзначаліў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч. Спецпадраздзяленне МУС «Алмаз» вызваліла жанчыну, нападнік быў ліквідаваны.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў