Сіноптыкі распавялі, якое надворʼе будзе ў Беларусі на праваслаўнае Раство


У Беларусі днём 7 студзеня тэмпература не будзе апускацца ніжэй за -1 ° С. Пра гэта паведамляе pogoda.by.

Паводле сіноптыкаў, 7 студзеня надвор’е будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна, чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны.

Тэмпература паветра па краіне ўначы -3.. + 2 ° С, днём -1.. + 4 ° С. У Менску цягам дня будзе +1.

Заўтра, 6 студзеня, у Беларусі таксама воблачна, будзе ісці мокры снег і нават дождж, чакаецца галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1..-8°С, днём -3.. +3°С.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў