Затрыманы былы дырэктар ДФР Камітэту дзяржкантролю


Былога дырэктара Дэпартаменту фінансавых раследаванняў Анатоля Грамовіча затрымалі супрацоўнікі Дзяржкантролю. Прычыны пакуль што невядомыя, паведамляе TUT.by.

Анатоль Грамовіч, былы дырэктар ДФР, затрыманы ў межах справы «Белгазпрамбанку». Гэтую інфармацыю TUT.by пацвердзілі ў КДК.

«Так, затрыманы. У межах расследавання крымінальных справаў у дачыненні да былых і бягучых супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку», – сказалі ў КДК.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Фота – Арцём Лява / Belsat.eu

Анатоль Грамовіч працаваў у ДФР з 2002 да 2006 года. У сакавіка 2009 года яго затрымалі па гучнай справе кантрабанды тавараў праз беларуска-польскую мяжу. 15 лістапада 2011 года суд прызнаў Грамовіча, і яшчэ 25 асобаў, невінаватым.

З 2012 года Грамовіч працуе ў банкаўскай сферы. Ён быў сябрам рады дырэктароў расейскага «СтарБанку», якому ў Беларусі належаў «ІнтэрПэйБанк». У 2015 годзе Нацбанк забраў ліцэнзію ў банка.

Галоўны офіс «Белгазпрамбанку».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Затрыманні ў «Белгазпрамбанку» пачаліся 11 чэрвеня. Зараз у межах крымінальных справаў праходзіць больш за 20 чалавек.

Адзін з патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва Віктар Бабарыка на працягу 20 гадоў узначальваў банк. Ад 15 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» уведзеная часовая адміністрацыя, якая падначальваецца Нацбанку.

Hавiны
«Важна не нашкодзіць самым сабе». Дзеянні Нацбанку ўдарылі па «Белгазпрамбанку», на чарзе – эканоміка краіны
2020.07.06 16:04

КТ belsat.eu

Стужка навінаў