Сілавікі прыйшлі з «аглядамі» да выдаўца і дырэктара берасцейскага часопісу «Бинокль»


Да дырэктара і выдаўца берасцейскага часопісу «Бинокль» зранку 26 студзеня прыйшлі супрацоўнікі КДК. Пра гэта паведамляецца на старонцы выдання.

Супрацоўнікі не ладзяць ператрус. Мерапрыемства назвалі «аглядам». Паводле папярэдняй інфармацыі, ён адбываецца ў межах крымінальнай справы праз нясплату падаткаў у асабліва буйным памеры.

Паводле інфармацыі «Белсату», цяпер агляд скончаны. Сілавікі выносяць тэхніку.

 

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў