Шукаю цябе. У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку зніклых пасля акцыяў людзей


Партал TUT.by дапаможа знайсці вашых блізкіх.

На ІЧУ і ЦІП Акрэсціна выдаюць затрыманым рэчы. Менск, Беларусь. 15 жніўня 2020 года.
Фота: Іра Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Партал TUT.by запусціў сэрвіс дапамогі пошуку зніклых, пасля акцыяў пратэсту людзей. На старонцы сабраныя здымкі людзей, абставіны пры якіх іх апошні раз бачылі і кантакты да блізкіх.

Зараз у базе сэрвісу знаходзіцца 75 чалавек.

«Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя пра тое, дзе яны знаходзяцца, – патэлефануйце па нумары тэлефону, які знаходзіцца ў апісанні», – гаворыцца на старонцы.

Калі нехта з вашых блізкіх знік падчас акцыяў пратэсту, то вы таксама можаце дадаць яго / яе фота і вашыя кантактныя дадзеныя да базы.

Hавiны
«Сапраўднае пекла». Аповед мянчанкі пра пяць дзён на Акрэсціна
2020.08.15 21:30

Паводле звестак праваабаронцаў, зараз 81 чалавек лічыцца «зніклым без вестак». Агулам падчас акцыяў пратэсту 9 – 11 жніўня было затрымана каля 7 тысячаў чалавек па ўсёй краіне. Амаль што ўсе сведчылі пра катаванні: затрыманых моцна збівалі, выкарыстоўвалі электрашокер і нават гвалцілі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў