Што дзяржаўныя тэлеканалы паказалі з візіту Лукашэнкі на МКЗТ


Сёння, 17 жніўня, Лукашэнка наведаў з візітам Менскі завод колавых цягачоў, дзе баставалі працаўнікі. Канструктыўнага дыялогу не атрымалася: працоўныя толькі крычалі яму «Сыходзь». TUT.by са спасылкаю на дзяржаўныя тэлеканалы распавядае, як яны паказалі гэтую сустрэчу.

Сёння страйкавалі працаўнікі МЗКТ. На сустрэчу з імі прыехаў сам Аляксандр Лукашэнка. У эфіры тэлеканалу ОНТ паказалі фрагменты іхнага дыялогу.

Аляксандр Лукашэнка на МЗКТ.
Фота: president.gov.by

Адзін з працоўных, Андрэй, распавёў, што галасаваў за Святлану Ціханоўскую, бо тая абяцае перамены. Ён таксама зазначыў, што народ стаміўся і трэба правесці выбары па цывільнаму.

«Увечары ім прапанавалі пералічыць. А мне перадаюць людзі: «А ўжо гэта неактуальна лічыць». А што трэба? – «Новыя выбары?», – адказаў на гэта Лукашэнка.

Ён таксама зазначыў, што на датэрміновае галасаванне прыйшло амаль 42 % ад усіх выбарцаў. І большасць з іх падтрымлівала дзейную ўладу.

Hавiны
Лукашэнка на верталёце і шматтысячная грамада завадчанаў. Забастоўка на МЗКЦ, МАЗ, БелАЗ
2020.08.17 11:25

У той жа час працоўныя нагадалі, што Лукашэнку не падтрымалі больш за 700 тысячаў чалавек. Гэта даволі значная лічба і з гэтымі выбарцамі таксама трэба лічыцца.

Лукашэнка пагадзіўся, але тут жа загаварыў пра Ціханоўскую. На заўвагу рабочага, што прэзідэнты павінны мяняцца, як і рабочыя – змену адпрацаваў і сышоў, Лукашэнка адказаў:

«Калі прэзідэнт будзе ў вас пазменна працаваць, труба вам».

Аляксандр Лукашэнка на МЗКТ.
Фота: president.gov.by

Ён стаў гаварыць, што з краінаю зрабілі невядома што і зноў згадаў Ціханоўскі

«Сумленныя і несумленныя выбары… »Потым я прыйду правяду сумленныя«, – працытаваў Лукашэнка. – Перамагла. Што будзе наступным яе крокам? Вось падумайце. А яны сказалі – выпусціць палітвязняў. Чаму? Там жа Сярожа сядзіць [гаворка ідзе пра Сяргея Ціханоўскага – belsat.eu]. Выйдзе Сярожа адтуль і ніякіх паўторных выбараў не будзе. Руліць будзе ён, яна будзе зачытваць. Ну што мы – ідыёты, гэтага не разумеем?

Пракаментаваў Лукашэнка і вызваленне іншага кандыдата на прэзідэнта Віктара Бабарыку.

«І нават Віцьку Бабарыку ніхто не выпусціць, таму што ён ужо потым ім будзе замінаць», – заявіў ён.

Ад чацвера, 14 жніўня, па ўсёй краіне бастуюць найбуйнейшыя прадпрыемствы. Яны нязгодныя з вынікамі выбараў і патрабуюць сумленнага пераліку галасоў.

Сёння, 17 жніўня, да забастоўкі далучыліся працаўнікі МКЗТ, «Беларускалія», «Нафтана» і іншых прадпрыемстваў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў