Што адбываецца ў краіне 9 лістапада


Сёння – 93-ці дзень пратэстаў і роўна тры месяцы грамадзянскага супраціву. Учорашні дзень шакаваў колькасцю затрыманых на Маршы народаўладдзя – больш за 1000 чалавек, па падліках праваабаронцаў. Нягледзячы на гэта, панядзелак, 9 лістапада, распачаўся зноўку з ланцугоў салідарнасці.

18:50. Добрыя навіны. Зміцер Дашкевіч выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту.



18:30. Улады не надта апякуюцца тым, хто будзе лячыць нас. Для іх галоўнае – лаяльнасць. Некаторыя ўнікальныя спецыялісты-медыкі атрымалі содні адміністрацыйнага арышту.

Гісторыя з Горадні. Чыстая оруэлшчына. Пацярпелыя – тыя, хто збіваў.

15:05. Улады дэманструюць свой рэальны ўзровень гатоўнасці да дыялогу. Чальцу прэзідыума Каардынацыйнай рады Максіму Знаку яшчэ на два месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.

Сёння ж дзень народзінаў у другога палітвязня – Віктара Бабарыкі. Яму споўнілася 57 гадоў. Зараз яго абвінавачваюць ва «ухіленні ад падаткаў», «атрыманні хабару» і «адмыванні грошай». За кратамі таксама яго сын Эдуард і шмат хто з каманды.

14:30. Колькасць удзельнікаў маршу пенсіянераў і медыкаў зноў уражвае. Людзі не скараюцца, нягледзячы на гвалт.



13:30. На факультэце прыкладной матэматыкі ды інфарматыкі БДУ студэнты селі ў калідорах на знак пратэсту.



Студэнты МДЛУ працягваюць акцыі пратэсту.



11:30. Працягваецца ціск на свабоду слова ў краіне.



Па стане на вечар 8 лістапада за кратамі ў Беларусі было 16 журналістаў.

11:00. Пакуль краіна чакае, калі «прачнуцца» шахцёры, рэжым зноў пачаў новую хвалю жахлівага гвалту.

Хаця пакрыху рабочыя далучаюцца да стачкі.



10:20. Каля 30 супрацоўнікаў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі сёння ў 7.30 сталі ў ланцуг салідарнасці з прычыны затрыманняў калег.





АА, belsat.eu

Стужка навінаў