Што адбываецца ў Керчанскай пратоцы? Глядзіце спецвыданне «Вот так»


Падрабязнасці канфлікту ў Керчанскай затоцы і ягоныя наступствы – глядзіце сёння ў адмысловым выданні праграмы «Вот так». Онлайн на нашай старонцы belsat.eu.

Вас чакае разбор сітуацыі ад украінскага палітычнага аглядальніка Вольгі Паповіч і расейскага эканаміста і сацыёлага Уладзіслава Іназемцава.

Хто і якое заканадаўства парушыў? Юрыдычны складнік канфлікту пракаментуе эксперт па міжнароднаму праву Ганна Шэлест.

Міжнародныя рэакцыі збяруць і сістэматызуюць для вас нашыя калегі з BBC.

Слова атрымаюць і грамадзяне супрацьлеглых бакоў. Адмыслова для вас мы апыталі жыхароў Харкаву ды Масквы.

Пасля праграмы «Вот так» глядзіце адмысловае выданне Студыі «Белсат», дзе вас чакае яшчэ больш экспертаў з Беларусі, Украіны і Расеі. А таксама жывыя ўключэнні з Кіеву, Марыупалю, Варшавы і Вашынгтона.

Чытайце таксама:

ВІДЭА
Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. Хроніка падзеяў
2018.11.26 08:56
Стужка навінаў