МЗС Расеі: «кропка невяртання» можа быць пройдзеная


Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што цяперашняя канфрантацыя Расеі і Захаду не носіць фатальнага характару, але нагнятанне ЗША і іншымі краінамі напружанасці ля межаў Расеі можа прывесці да таго, што будзе пройдзеная «кропка невяртання».

«Сёння ЗША і шэраг іншых дзяржаваў Захаду працягваюць нагнятаць напружанасць, у тым ліку каля расейскіх межаў. У выніку ўзнікае атмасфера стратэгічнай напружанасці, узнікаюць сітуацыі, калі «кропка невяртання» можа быць пройдзеная», – гаворыцца ў звароце Лаўрова.

Што тычацца непасрэдна канфлікту ў Керчанскім праліве, то кіраўнік МЗС РФ абвінаваціў Украіну ў правакацыі.

«Калі ўкраінская бок планаваў гэтую правакацыю, напэўна яны пралічвалі дадатковыя выгады, якія яны хочуць атрымаць з гэтай сітуацыі ў разліку на тое, што ЗША і Еўропа, як заўсёды, безаглядна, будуць уставаць на бок правакатараў», – дадаў міністр.

Лаўроў дадаў, што Маскву «ўжо не хвалююць» магчымыя санкцыі ў сувязі з канфліктам у Керчанскім праліве.

  • Напярэдадні тры ўкраінскія караблі з ужываннем зброі захапіў расейскі спецназ у раёне Керчанскага праліва. Паводле ўкраінскіх медыяў, агулам Расея ўзяла ў палон ад 20 да 23 чалавек, 6 маракоў параненыя.
  • ФСБ сцвярджае, што украінскія караблі парушылі расейскую мяжу, бо не падавалі заяўкі на праход у праліве. Украіна кажа, што папярэджвала аб праходзе судоў, але не атрымала адказу.
  • Сёння Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне пра ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча. Напярэдадні такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.

Усе апошнія навіны, звязаныя з Азоўскім крызісам можна прачытаць тут.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў