Шматдзетная маці піла ў суседзяў, у ейным доме пачаўся пажар. Згарэла 8-гадовая дачка


Трагедыя адбылася ў вёсцы Палессе 1 ліпеня.

Шасцёра дзяцей засталіся самыя ў хаце без дагляду. Бацька працаваў у полі, а маці пайшла выпіваць да суседзяў.

Пажар заўважыла старэйшая 9-гадовая дачка і вынесла з агню чацвярых малодшых братоў і сясцёр (хлопчыкам – 5 і 6 гадоў, дзяўчынкам – 3 і 1 год). Дзяўчынка спрабавала абудзіць 8-гадовую сястру, але не змагла. Цела дзіцяці знайшлі пад абваленымі будаўнічымі канструкцыямі.

Дома амаль цалкам згарэў. Сужэнцы стаяць на ўліку, як сям’я ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дзяцей забралі ў сацыяльны прытулак.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў