Шаманаў, якія прынеслі ў ахвяру вярблюдаў, аштрафавалі на тры тысячы рублёў


Рассельгаснагляд аштрафаваў на тры тысячы расейскіх рублёў (97 беларускіх рублёў) рэлігійную арганізацыю шаманаў з Ангарску ў Іркуцкай вобласці, якая ў студзені прынесла ў ахвяру пяць вярблюдаў «для ўмацавання Расеі і яе народаў».

Як паведаміў ТАСС кіраўнік ангарскай арганізацыі Артур Цыбікаў, шаманаў аштрафавалі за тое, што яны не аформілі належным чынам ветэрынарныя дакументы для перавозкі вярблюдаў з Бураціі ў Іркуцкую вобласць. Па словах Цыбікава, арганізацыя ўжо аплаціла штраф.

Паліцыя Ангарску раней адмовілася распачынаць крымінальную справу па факце жорсткага абыходжання з жывёлінамі пры рытуальным спальванні вярблюдаў.

Hавiны
Колькасць ахвяр атручвання сурагатным алкаголем у Іркуцку вырасла да 71
2016.12.22 10:22

СК, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў