Шахцёраў «Беларуськалію» пакуль не знайшлі


Так выглядаюць калійныя руднікі. Фота – «Уралкалий»

У Салігорску працягваюцца пошукі рабочых, якіх заваліла ў шахце пасля абвалу пароды. Невядома, ці яны жывыя.

Ратавальнікі кажуць, што не маюць новай інфармацыі аб здарэнні.

Увечары 9 сакавіка ліфт з двума працаўнікамі 3-га рудаўпраўлення «Беларусікалію» заваліла ў шахце падчас здабычы. У выніку абвалу даху пароды адбыўся выкід газу і солі ў шахту.

Адныя ў працаўнікоў 3-га рудаўпраўлення. Фота – прэсавая служба «Беларуськалію»

Дзяжурны прадпрыемства сказаў «Белсату», што робіцца ўсё магчымае для іх выратавання.

На месцы працуюць ратавальнікі прадпрыемства і працаўнікі МНС.

ДД

Глядзі таксама
Каментары