Сенатары Чэхіі выказалі салідарнасць з беларусамі


Пераслед і змяшчэнне пад варту кандыдатаў на прэзідэнта выклікае сур’ёзныя сумневы наконт дэмакратычнасці выбарчага працэсу ў Беларусі, такую заяву распаўсюдзіў Сенат Парламенту Чэхіі.

Сенатары Чэшскага парламенту выказалі словы салідарнасці з беларусамі. Парламентары выказаліся, што грамадзяне Беларусі маюць права свабоднага волевыяўлення ў пытаннях далейшага кіравання краінай.

«Паслядоўнае пільнаванне прынцыпаў прававой дзяржавы і справядлівай дэмакратычнай спаборнасці ёсць неабходнай умовай працэсу набліжэння да Еўрапейскага Звязу, што, у сваю чаргу, зʼяўляецца мэтай палітыкі Усходняга партнёрства», – нагадалі парламентары Чэхіі.

Hавiны
У Сейме Польшчы з’явілася аб’яднанне па справах Беларусі
2020.07.24 18:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў