«Сенатар» Сівец: Размахванне кулакамі ў грамадскіх месцах не мае дачынення да дэмакратыі


Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савету Рэспублікі Сяргей Сівец заявіў, што «дэмакратыя – гэта не замаскаваная тэхналогія дэстабілізацыі» і рэзка пракаментаваў акцыі пратэсту, што нядаўна праходзілі ў краіне.

Раней Сівец не выказваўся на рэзанансныя палітычныя тэмы, ён пачаў даволі актыўна гэта рабіць з пачаткам выбарчай кампаніі. Цяпер ён заявіў, што «дэмакратыя – гэта палітычны і прававы інстытут народаўладдзя, а не замаскаваная тэхналогія дэстабілізацыі грамадства і дзяржавы», цытуе БелТА.

«Праява гэтай культуры ў форме размахвання кулакамі ў грамадскіх месцах, публічнай дэманстрацыі хатніх тэпцяў і іншых атрыбутаў асабістай гігіены, выпрабаванні на трываласць барабанных перапонак простых грамадзянаў праз гучнагаварыцелі і мегафоны з заклікамі да супрацьпраўных паводзін не мае ніякага дачынення да дэмакратыі, а ў першую чаргу з’яўляецца абʼектам пільнай увагі праваахоўных органаў і адпаведных спецыялістаў медычнага профілю», – сказаў Сівец.

Напрыканцы траўня яшчэ адна «сенатарка», Марына Ільіна, крытычна выказалася пра пікет па зборы подпісаў за Ціханоўскую. У пасце на старонцы ў фэйсбуку былі памылкі, і пазней яна яго выдаліла.

На працягу сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі чыноўнікі, дэпутаты, праўладныя палітолагі актыўна крытыкуюць апазіцыйна настроеных грамадзянаў і агітуюць за Аляксандра Лукашэнку.

Hавiны
Член Савета рэспублікі напісала самы папулярны допіс у сваім жыцці. «Дапамог» Ціханоўскі
2020.05.30 20:00

КА belsat.eu

Стужка навінаў