Сенат ЕГУ патрабуе звольніць Поліка, Дэвідсана і Лонсдэйл


Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту выступіў з заявай наконт цяперашняй сітуацыі, якая ўтварылася вакол праекту. 12 траўня стала вядома, што навучальная ўстанова, якая адстойвае прынцыпы акадэмічнай свабоды, страціла буйное фінансавае падтрыманне ад донараў з Паўночнай рады. Гэткае рашэнне спонсары прынялі пасля аўдыту, які выявіў злоўжыванні з боку адміністрацыі. У СМІ з’яўляліся звесткі пра вялізныя фінансавыя злоўжыванні.

Таму 25 траўня Сенат ЕГУ звярнуўся да Агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ, Кіруючай рады ЕГУ, асноўных донараў, а таксама МЗС Літоўскай Рэспублікі. Сенат прапаноўвае ім прыняць неадкладныя меры для аднаўлення рэпутацыі і інстытуцыйнай стабільнасці ўніверсітэту.

Сенат прапаноўвае пяць крокаў для ўстойлівага развіцця ўніверсітэту:

1. Неадкладна адклікаць Дэвіда Поліка з пасады рэктара ЕГУ;

2. Неадкладна адклікаць са сваіх пасадаў в.а. старшыні Кіруючай рады Э.Лонсдэйл і намесніка старшыні Кіруючай рады Д.Дэвідсана;

3. Забяспечыць акадэмічнай супольнасці ўдзел у працэсе выбару новага рэктара;

4. Увесці ў ЕГУ антыкрызіснае кіраванне з удзелам прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці;

5. Забяспечыць рэальны ўдзел акадэмічнай супольнасці ў складанні бюджэту ўніверсітэту і кантролі за выдаткамі бюджэтных сродкаў.

Налета ЕГУ адзначыць 25-годдзе. Пры гэтым амаль палову свайго жыцця існуе ў выгнанні.

Чытайце больш >>> Шушкевіч пра ЕГУ: «Не бачу там ні еўрапейскасці, ні дэмакратычнасці, ні балонскага працэсу»

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў