«Самі ўсё разумееце». Да Пятра Маркелава 6 гадзін не пускалі адваката


Да асуджанага на 14 содняў грамадскага актывіста Пятра Маркелава адмовіліся пускаць адваката.

Hавiны
Былога назіральніка арыштавалі на 14 содняў за патрабаванне пералічыць галасы
2019.12.09 13:48

Як паведамляе «Прававая ініцыятыва», адвакатку Альвіну Мінгазаву 13 снежня шэсць гадзін не дапускалі да свайго падабароннага.

UPD. Уже 4 часа не допускают адвоката к Петру Маркелову. Срочно❗️Адвоката Альвина Мингазова (Alvina Mingazova) уже…

Opublikowany przez Правовая инициатива Piątek, 13 grudnia 2019

Яна кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурную частку, але там заяўляюць, што ўсе кабінеты для сустрэч з адвакатамі занятыя. Пры гэтым адмысловага наплыву адміністрацыйна арыштаваных у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў не назіраецца, адзначаюць у «Прававой ініцыятыве».

Ва ўстанове паведамілі «Белсату», што юрыстку так і не пусцілі да актывіста. На пытанне пра прычыны, ёй паведамілі, што «ну вы ж самі ўсё разумееце».

Не змагла датэлефанавацца да гарачых лініяў МУС і пракуратуры і старшыня грамадскага аб’яднання «Прававая ініцыятыва» Вікторыя Фёдарава. У пракуратуры Маскоўскага раёну намеснік пракурора Ігар Жыбуль заявіў ёй, што не будзе тэлефанаваць у ЦІК і будзе разглядаць скаргу ў адведзены заканадаўствам тэрмін у 15 содняў.

Hавiны
Маці Пятра Маркелава: «У сынавай камеры – вошы, антысанітарыя»
2019.12.12 19:13
  • Аадчас мінулых парламенцкіх выбараў Пётр Маркелаў быўназіральнікам на ўчастку №286 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыбыў нарад міліцыі. Пасля непрацяглай размовы на назіральніка надзелі кайданкі і павезлі ў аддзел міліцыі. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
  • 9 снежня актывіста асудзілі на 14 содняў. Чалавек, які сядзеў разам з ім у адной камеры на Акрэсціна, паведаміў, што Пётр на Акрэсціна знаходзіцца ў цяжкіх умовах – у камеры антысанітарыя і вошы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў