Саакашвілі: Калі адміністрацыя Парашэнкі не пачуе нас – будзем святкаваць Новы год без іх


Калі адміністрацыя прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі не пойдзе насустрач патрабаванням пратэстоўцаў, то Новы год краіна сустрэне ўжо без цяперашніх уладаў, заявіў былы прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі.

Пра гэта палітык напісаў у «Фэйсбуку».

«Мы будзем збірацца кожную нядзелю і ладзіць шок для Банкавай, таму што нас усё больш і больш! Разам мы прарвем інфармацыйную блакаду. Гільяціна ўжо чакае карупцыю Парашэнкі. Сёння мы ўсе ўпэўніліся, што гэты працэс ужо не спыніць! Калі нас не пачуюць да 3 снежня – Новы год будзем святкаваць без іх», – напісаў Міхэіл Саакашвілі.

У нядзелю, 12 лістапада, прыхільнікі Саакашвілі правялі ў Кіеве «Марш абураных». На мітынгу прагучала патрабаванне да 3 снежня прыняць законы аб імпічменце прэзідэнта краіна і стварэнні антыкарупцыйнага суду.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі Міхэіла Саакашвілі з «Фэйсбуку»

Стужка навінаў