Рыгор Кастусёў знік?


Рыгор Кастусёў у Курапатах. Фота Іллі Дабратвора

Што з палітыкам, занепакоіўся кіраўнік Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

«Хто апошнім бачыў Рыгора Кастусёва? На слуханні Міжнароднай камісіі Сейма ён не даляцеў. Тэлефон не адказвае. З дому выехаў раніцай у аэрапорт», – напісаў палітык.

Мы таксама не змаглі звязацца з палітыкам. На ягоным нумары ўключаецца галасавая скрыня.

Апошнім часам Рыгор Кастусёў актыўна ўдзельнічаў у абароне Курапатаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары