«Русский марш» двума калонамі. Стрым


У сталіцы Расеі праходзяць акцыі «Русский марш», удзельнікі шэсця, сярод іншага выступаюць за адмену пакарання для асуджаных па 282 артыкулу крымінальнага кодэкса РФ (крымінальная адказнасць за праяву нацыяналізму).

Паводле інфармацыі ОВД-инфо, на «Русском марше» у Маскве затрыманыя восем чалавек.

Фота «МБХ медыя»

У тым ліку ў Маскве затрыманы адзін з арганізатараў «Маршу» Дзмітрый Карасёў.

Дзмітрый Карасёў

«Русский марш» у Маскве праходзіць двума калонамі. Першая акцыя стартуе ў Любліно і пройдзе пад лозунгам стварэння «нацыянальнай і сацыяльнай дзяржавы». Другая акцыя адбудзецца ў Шчукіне. У абодвух маршах чакаецца каля 5-6 тысяч удзельнікаў.

«Русский марш» – штогадовыя шэсці і мітынгі прадстаўнікоў расейскіх нацыяналістычных арганізацыяў і рухаў у розных гарадах Расеі.

АН, belsat.eu

Стужка навінаў