19 лістапада ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы, удзел у якім возьмуць прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў.
Як адзначыў беларускі амбасадар у Маскве Уладзімір Сямашка, адно з галоўных пытанняў парадку дня пасяджэння – падрыхтоўка дарожных мапаў рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, піша БелТА.
«Мы адпрацоўваем новую праграму рэалізацыі саюзнай дамовы», – сказаў ён.
Паводле яго, сама дамова, яе мэты і задачы застаюцца без зменаў.
МГ belsat.eu