«Роснефть» і беларускія НПЗ падпісалі кантракты


Расейскі нафтавы гігант «Роснефть» і беларускія НПЗ падпісалі кантракты на пастаўку нафты ў Беларусь, паведамляе interfax.by.

«Пастаўкі будуць ажыццяўляцца на ўмовах, пра якія кампанія паведамляла раней – гэта значыць з прэміяй $ 5 за тону», – паведамілі агенцтву ў кампаніі «Роснефть».

Hавiны
Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку расейскую нафту па цане $ 4 за барэль
2020.04.02 11:06

«Мы разлічваем атрымаць 2 млн тон нафты. Што тычацца прэміі – магу паўтарыць тое, што казаў два тыдні таму: пастаўка расейскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэміі», – заявіў 2 красавіка беларускі прэм’ер Сяргей Румас.

Дэ-факта прэмія будзе, але Расея мае кампенсаваць затраты беларускага боку «праз міжбюджэтныя адносіны». Памер такой кампенсацыі можа скласці каля $ 90 млн у 2020 годзе.

  • Раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся. Праз гэта напрыканцы 2019 года Беларусь не змагла заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі – «Раснафта», «Сургутнафтагаз», «Газпрамнафта».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў