Робат-вядоўца на тэлеканале «Россия 24» абвінаваціў апазіцыянера ў збіцці ката


16 красавіка навіны ў эфіры «Россия 24» чытаў Алекс – робат расейскай вытворчасці. А дакладней галава, якая паводле распрацоўнікаў, надзеленая штучным інтэлектам. У інфармацыйным выпуску Алекс прачытаў навіну пра чорна-бурага ката, якога нібыта моцна пнуў нагой апазіцыянер Ілля Яшын.

Манатонным голасам Алекс паведаміў гледачам, што жыхарка Масквы шукае ката, «які выпадкова стаў героем сацсетак» і якога «моцна пнуў нагой чалавек падобны на муніцыпальнага дэпутата гэтак званых апазіцыйных поглядаў Ілля Яшын».

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны назваў навіну пра ката замоваю дзейнага мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

Робат невыпадкова з’явіўся ў студыі «Россия 24». 16 красавіка ў Чэлябінску адбываецца конкурс інавацыйных праектаў пад брэндам расейскай крэмніевай даліны «Сколкава».

Летась журналісты «Россия 24» распавялі пра самага сучаснага робата, якога нібыта прадставілі 11 снежня ў Яраслаўлі на форуме «ПроеКТОриЯ». Але пазней высветлілася, што гэта проста чалавек у касцюме робата.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў