Рэжысёра фільму пра вайну на Данбасе шукае міліцыя


Позву ў міліцыю атрымаў ягоны брат, якога выклікалі ў якасці сведкі, але ў якой справе, не патлумачылі.

Загад «з верху»

У міліцыі ў Барысаве яго дакладна апыталі пра месца знаходжання, працу, кантакты Антося Цялежнікава. Пра матывы гэткай цікаўнасці афіцэр, які апытваў брата рэжысёра, сказаў, што не ў курсе справы і загад на гэтае апытанне прыйшоў да іх «з верху».

«Я са здзіўленнем успрымаю гэткую цікаўнасць да маёй асобы, тым больш на ўзроўні аператыўных працаўнікоў міліцыі, якім відавочна быў дадзены загад з вышэйшых службаў, праўдападобна КДБ. Я творчы чалавек і даўно не займаюся палітычнай дзейнасцю, мая задача праз фільмы даносіць праўду пра нашую нацыянальную гісторыю, ды пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі і навокал яе, што відавочна не ўпісваецца ў ідэалагічную канву цяперашніх уладаў у нашай краіне. Таму такую анамальную цікаўнасць да сваёй асобы лічу спробай ціску на мяне, ды перадусім на маіх блізкіх, якіх турбуюць гэткімі выклікамі ў міліцыю», – каментуе справу belsat.eu Антось Цялежнікаў.

Каб высвятліць акалічнасці справы, тэлефануем у прыёмную барысаўскага РАУС. Нас перанакіроўваюць у дзяжурную частку. Дзяжурны ў сваю чаргу просіць паразмаўляць з намеснікам начальніка па ідэалагічнай працы Чарпаковым Ігарам Ігаравічам. Але той недасяжны і слухаўку не здымае.

Антось Цялежнікаў правеў ва Украіне ў зоне АТО амаль 2 месяцы, дзе здымаў дакументальную стужку, пра беларуса, які ваюе на баку ўкраінцаў, а таксама  пра добраахвотніцкі корпус Правага Сектара «Добраахвотнікі». Прэм’ера фільму адбудзецца на Белсаце ўжо ў пятніцу, 24 красавіка а 22:30. Глядзець дакументальную стужку можна ў онлайн трансляцыі на сайце, а затым у закладцы фільмы.

Камандзір добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу Правага Сектару пра фільм «Добраахвотнікі»

Стужка навінаў