1 траўня армянскі парламент не змог абраць прэм’ер-міністра. Партыя ўлады адмовілася падтрымаць лідара аксамітнай рэвалюцыі. Нікол Пашыньян абвясціў тыднёвую агульнанацыянальную забастоўку. Праз содні Рэспубліканская партыі Арменіі (РПА) перадумала.
«Хай адна траціна дэпутатаў [35 дэпутатаў. – Заўв. Belsat.eu] вылучыць адзінага кандыдата, і мы яго падтрымаем», – паведаміў 2 траўня лідар фракцыі РПА (партыя ўлады, якая мае парламенцкую большасць) Ваграм Багдасаран.
Палітык заклікаў дэманстрантаў спыніць блакаванне дарог, аэрапорту, чыгункі і метро, ды папрасіў вярнуцца ў канстытуцыйнае поле.
Нагадаем, што 1 траўня лідар армянскай апазіцыі Нікол Пашыньян не набраў дастатковай колькасці галасоў, каб стаць прэм’ер-міністрам краіны. У той жа дзень ён абвясціў тыднёвую агульнанацыянальную забастоўку.
Другая спроба абраць прэмʼер-міністра адбудзецца на адмысовым пасяджэнні парламента 8 траўня.
ЮВ, belsat.eu