Міністр культуры Арменіі пайшоў насустрач апазіцыі і заявіў пра складанне паўнамоцтваў


Выконваючы абавязкі міністра культуры Арменіі, сябра кіроўнай у краіне Рэспубліканскай партыі Армэн Амір’ян заявіў пра складанне паўнамоцтваў і сыходзе ў адстаўку.

«Армэн Амір’ян заявіў пра адстаўку», – паведаміла interfax.ru прэс-сакратар міністра Рузанна Хачатр’ян.

З самае раніцы ў сераду шматлікія артысты і дзеячы культуры ладзяць акцыю пратэсту ля будынку міністэрства культуры Арменіі, патрабуючы ад міністра далучыцца да народнага руху супраць кіроўнай Рэспубліканскай партыі.

Напярэдадні парламент Арменіі не здолеў абраць апазіцыйнага лідара Нікола Пашыньяна прэм’ер-міністрам. Яго кандыдатура была адзінай, але за яе прагаласавалі толькі 45 дэпутатаў, а супраць – 56, бо лідара апазіцыі адмовілася падтрымаць Рэспубліканская партыя, якая мае ў парламенце большасць.

У сераду Пашыньян заявіў, што мае намер пашыраць акцыі грамадзянскага непадпарадкавання ў краіне, пакуль улада не зменіцца.

Тым часам, як адзначаецца ў распаўсюджанай заяве спікера парламента Арменіі Ары Баблаяна, выбары новага прэмʼера краіны прызначылі на 8 траўня. Кандыдатаў на гэты пост пакуль не вылучылі.

ЮВ/ТП, belsat.eu

Стужка навінаў