Рэкорд COVID-19: 423 тыс хворых цягам содняў


Сусветная Арганізацыя здароў’я скончыла дзень сумнаю навіной: 22 кастрычніка зафіксавалі рэкордны рост заражэння каронавірусам за содні – гэта 423 819 новых выпадкаў. Расце колькасць інфікаваных і ў Беларусі.

Колькасць пацверджаных выпадкаў інфікавання новым каронавірусам у свеце перавысіла 41,1 млн. Паводле апублікаваных САЗ звестак колькасць смяротных выпадкаў вырасла больш чым на 6,4 тыс і наблізілася да 1, 13 млн.

Разважаючы пра спад эканомікі як наступствы каронавіруса, кіраўнік Крамля выказаў сваё меркаване адносна абранага Аляксандрам Лукашэнкам спосабу змагання з вірусам:

«Прэзідэнт Лукашэнка, я з ім размаўляў шмат разоў, ён выдатна разумеў усю пагрозу каронавіруса. Але ў Беларусі няма такіх золатавалютных рэзерваў, няма такой разнастайнасці эканамічнага ландшафту. І ён, як ён кажа, вымушаны быў папросту захаваць дзеяздольнасць эканомікі», – сказаў Пуцін.

Калі Лукашэнка абраў прыярытэтам ратаванне эканомікі, то ў Расеі, паводле яе кіраўніка, «прыярытэтам былі абраныя людзі, іхнае здароўе і жыццё».

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў