Рэйтынг Пуціна ўпаў да рэкордна нізкай адзнакі


У Расеі рэйтынг Уладзіміра Пуціна знізіўся да гістарычнага мінімуму – усяго 31,7% грамадзян давяраюць прэзідэнту.

Такая лічба вынікае з апошняга даследавання Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ). Кіраўнік арганізацыі Валеры Фёдараў звязаў гэтыя вынікі з “неразуменнем расейцамі, калі тыя пачнуць жыць лепей”.

Самы нізкі электаральны рэйтынг Пуціна зафіксаваны ў Магаданскай вобласці. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на дадзеныя закрытага апытання фонду «Грамадская думка», праведзенага адмыслова для адміністрацыі прэзідэнта. У рэгіёне за Пуціна гатовыя прагаласаваць 36% апытаных. У сярэднім па краіне гэты паказчык склаў 48%, паказвае апытанне.

Па дадзеных таго ж апытання, у партыі «Единая Россия» горшыя рэйтынгі апынуліся ў Хабараўскам краі – там за партыю ўлады гатовы прагаласаваць 21% рэспандэнтаў. Сярэдні электаральны рэйтынг партыі па краіне склаў толькі 34%.

Стужка навінаў