Рэцэпты з рэвеня, які кітайцы называлі першым яблыкам


Гісторыя сапраўдная. Алесь Бяляцкі купіў рэвень думаючы, што гэта нейкі новы від бурака.

Але усёведаючы Facebook падказаў яму – гэта рэвень, які кітайцы называлі першым яблыкам. Проста там, усе вітаміны як у яблыках. Рабарбар трапіў да нас ажно з самага Кітая (як і многае іншае, зрэшты), доўгі час каштаваў даражэй шафрану. У Масковіі пры Пятры I наагул існавала дзяржаўная манаполія на гандаль рабарбарам. Здзіўленыя? Яшчэ адзін факт. Рабарбар – гэта гародніна. Багатая крыніца вітамінаў А, З, Е і калія. Ён мае ўсяго 20 калорый на 100 грамаў – і багата клятчаткі, таму ён добры аматарам здаровай ежы. Рабарбар багаты шчаўевай кіслатой і яго не павінны з’есці тыя, хто пакутуе ад нырак і рэўматызму.

Што можна прыгатаваць з рабарбару – чытайце ў смачных рэцэптах Аліны Коўшык.

Стужка навінаў