Рэакцыя на заяву Лукашэнкі: чыноўнікаў навучаць адказваць на нязручныя пытанні перад камерай


Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Марат Жылінскі заявіў, што ВНУ будзе вучыць чыноўнікаў выступаць перад камерай. Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка паабяцаў звальняць чыноўнікаў, якія будуць адмаўляцца адказваць на пытанні журналістаў.

«У нас прапрацоўваецца пытанне па стварэнні невялікай студыі, дзе мы будзем фармаваць і ўдасканальваць навыкі публічнага выступу, уменні казаць перад камерай, валодаць сабой, адказваць на нязручныя і нават часам падступныя пытанні. Вы ведаеце, што ёсць пэўныя праблемы ў гэтай плоскасці», – адзначыў Марат Жылінскі.

Нагадаем, што ўчора падчас сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Лукашэнка заявіў:

«Калі я пачую або ў інтэрнэце прачытаю, што чыноўнік не размаўляе з журналістам і не падае тую інфармацыю, якую павінен, і перш за ўсё асноўным нашым журналістам і сродкам масавай інфармацыі, унасіце неадкладна прапановы аб яго замене».

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў