Развітанне з Філарэтам: у Менску праводзілі з жыцця Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі


Развітваенне Мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Менск, Беларусь. 13 студзеня 2021 году.
Фота: ЛП / Белсат

Развітанне з Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Філарэтам адбылося 13 студзеня ў Свята-Духавым кафедральным саборы Менску і ва Успенскім Жыровіцкім манастыры. Пахаваюць яго ў Жыровічах 15 студзеня.

12 студзеня, а 12:13 паводле менскага часу, памёр праваслаўны мітрапаліт Філарэт – ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Таццяна Кузняцова, якая была супрацоўніцай інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы ў 2009–2020 гадах, у каментары belsat.eu назвала мітрапаліта Філарэта рэдкім прыкладам царкоўнага іерарха, «якога не толькі паважалі (не сакрэт, што некаторых не паважаюць), але і шчыра любілі – перадусім за чалавечнасць і інтэлігентнасць».

Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

Будучы мітрапаліт Кірыл Вахрамееў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве ў купецкай сям’і, якая ў 1913 годзе атрымала дваранства. У 1959 годзе стаў манахам з імем Філарэт, а праз два гады святаром. У 1965 годзе яго пасвяцілі ў епіскапы. У 1975 годзе Філарэт быў прызначаны мітрапалітам Берлінскім і Сярэднееўрапейскім.

Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

У 1978 годзе Філарэт быў прызначаны Мітрапалітам Менскім і Беларускім. Кіраўніком Праваслаўнай царквы ў Беларусі ён заставаўся да 2013 года. Адначасова да 1984 года займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы і старшыні Аддзелу вонкавых царкоўных стасункаў Маскоўскага Патрыярхату з 1981 да 1989 года. У 1990–1995 гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі.

Фота: ЛП / Белсат
Фота: ЛП / Белсат

Мітрапаліт Філарэт займаўся стварэннем і разбудовай Беларускай праваслаўнай царквы, арганізацыяй багаслоўскіх навучальных установаў. Пры ім быў адноўлены Крыж Еўфрасінні Полацкай, у царкоўны каляндар унесенае новае свята – Сабор Беларускіх святых, арганізаваны пераклад Бібліі на сучасную беларускую мову.

Фота: ЛП / Белсат
Hавiны
«Ён быў жывою легендаю». Згадваем спачылага мітрапаліта Філарэта
2021.01.13 16:25

АА belsat.eu

Стужка навінаў