«Рассельгаснагляд» зноў узяўся за беларускае малако


«Рассельгаснагляд» паведамляе пра новыя выпадкі паступлення ў Расею з Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага звязу і РФ.

Hавiны
Пуцін падоўжыў прадуктовае эмбарга да канца 2020 года
2019.06.24 14:57

Гэтак, у сыры беларускага прадпрыемства ПУП «Мсціслаўмалако» быў паўторна выяўлены супрацьгрыбковы прэпарат натаміцын. За гэта Рассельгаснагляд з 24 чэрвеня абмежаваў пастаўкі ў Расею прадукцыі кампаніі.

Таксама ўводзіцца ўзмоцнены лабараторны кантроль да прадукцыі ТАА «Вітконпрадукт» і ААТ «Здравушка-мілк».

Hавiны
Расея заявіла пра пагаршэнне якасці грузінскага віна
2019.06.24 13:01

У іх прадукцыі былі выяўленыя адпаведна метабаліт фураданіну ў мясе птушкі і бактэрыі групы кішачнай палачкі ў пітным малацэ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў