Федэральная служба Расеі для нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека заявіла пра пагаршэнне якасці алкагольнай прадукцыі, якая паступае на тэрыторыю РФ з Грузіі.
Як паведамляецца, ад 2014 года да 2018 год колькасць выяўленай грузінскай алкагольнай прадукцыі, якая не адпавядае абавязковым патрабаванням, павялічылася ў 2,9 разы і склала 203 тыс. літраў. Шэрагу прадпрыемстваў быў забаронены ўвоз прадукцыі ў Расею.
У 2017 годзе лабараторыі Расспажыўнагляду ўвялі высокатэхналагічныя метады кантролю, якія дазваляюць выявіць парушэнне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і сыравіны.
Ведамства ўзмацніла кантроль якасці і бяспекі грузінскай алкагольнай прадукцыі вытворчасці, якая паступае ў РФ.
Адзначым, што інфармацыя пра пагаршэнне якасці грузінскага віна з’явілася пасля пачатку пратэстаў у Грузіі супраць акупацыі яе рэгіёнаў Расеяй.
МГ belsat.eu