«Рассельгаснагляд» уводзіць новыя абмежаванні супраць прадпрыемстваў з Беларусі


«Рассельгаснагляд» забараніў пастаўкі з трох і ўвёў рэжым узмоцненага кантролю прадукцыі пяці прадпрыемстваў Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт ведамства.

«Рассельгаснагляд» заяўляе пра занепакоенасць парушэннямі ветэрынарна-санітарных нормаў пры пастаўках прадукцыі з Беларусі. Таму ад 11 красавіка будуць уведзены часовыя абмежаванні на пастаўкі ў РФ прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка», «Гомельскага бялкова-тлушчовага заводу» ды «1-я Менскай птушкафабрыкі».

Акрамя таго, супраць 5 прадпрыемстваў уведзены рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі. Гэта агракамбінат «Сноў», Гарадзенскі мясакамбінат, «Пухавічымясапрадукт», «Юніміт», а таксама салігорскім філіялам Слуцкага сыраробнага камбінату. Іх прадукцыя таксама можа трапіць пад забарону, калі ўзмоцненыя праверкі выявяць парушэнні.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў