Расея пагражае адказаць на размяшчэнне войскаў ЗША ў Польшчы


Расея можа ўзмацніць свае войскі на заходніх межах у адказ на размяшчэнне дадатковага кантынгенту ЗША ў Польшчы. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні камітэту Савету Федэрацыі РФ па міжнародных справах Уладзімір Джабараў.

Па словах сенатара, размяшчэнне сілаў НАТО ў Польшчы не паспрыяе бяспецы краіны, а, наадварот, зробіць яе мішэнню для ўдару ў адказ, паведамляе РИА «Новости».

Hавiны
Польшча папярэджвае магчымых нападнікаў
2019.06.17 17:44

У сваю чаргу старшыня камітэту Савету Федэрацыі па абароне і бяспекі Віктар Бондараў дадаў, што Масква не замарудзіць адказаць належным чынам, «калі гэта спатрэбіцца».

А дэпутат Дзяржаўнай думы Юрый Швыткін адзначыў, што «Польшчы варта разумець, што ў выпадку нанясення ўдару ў адказ яна становіцца адным з галоўных аб’ектаў, па якім ён будзе нанесены».

Як падкрэсліў кіраўнік думскага камітэту па міжнародных справах Леанід Слуцкі, расейскія ваенныя прааналізуюць рызыкі і выпрацуюць меры рэагавання на ўзмацненне НАТО ў Польшчы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў