Польшча папярэджвае магчымых нападнікаў


Амерыканскія войскі ў Польшчы размесцяцца ў шасці лакацыях. Пра гэта па выніках перамоваў у ЗША распавёў польскі міністр нацыянальнай абароны Мар’юш Блашчак, паведамляе Польскае радыё.

Паводле міністра, наяўнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы мусіць застрашыць магчымага агрэсара.

Фота
П’яны на танку выехаў на вуліцы польскага мястэчка
2019.06.14 10:40

«Магчымы нападнік мусіць разумець, што парушэнне межаў Польшчы азначае не лакальны, а глабальны канфлікт. Прысутнасць амерыканскіх войскаў ёсць гарантам таго, што атака на Польшчу будзе атакай на ўвесь хаўрус НАТО», – распавёў Мар’юш Блашчак.

Дакладныя месцы знаходжання амерыканскіх жаўнераў у Польшчы пакуль не вызначаныя. Яны мусяць быць зацверджаныя абедзвюма краінамі.

На мінулым тыдні прэзідэнты Польшчы і ЗША падпісалі пагадненне пра перавод у Польшчу каля 1000 дадатковых амерыканскіх жаўнераў. Зараз у гэтай краіне служаць каля 4500 вайскоўцаў ЗША.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў